Барыс Іванавіч Коўзан
Барыс Іванавіч Коўзан | |
---|---|
руск.: Ковзан Борис Иванович | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1985 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР і Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1939—1958 |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Іванавіч Ко́ўзан[1] (7 красавіка 1922, горад Шахты, Растоўская вобласць — 31 жніўня 1985, Мінск, БССР) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Адзіны лётчык-знішчальнік, які здзейсніў у паветраных баях 4 тараны[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Шахты (Растоўская вобласць Расіі). Скончыў 8 класаў школы ў Бабруйску. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 160-м знішчальным авіяцыйным палку Беларускай асобай ваеннай акругі. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года на фронце. За час вайны Б. Коўзан выканаў 360 баявых вылетаў, правёў 170 паветраных баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Быў неаднаразова паранены.
Пасля вайны Б. І. Коўзан працягваў службу ў авіяцыі. У 1954 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і быў прызначаны начальнікам Разанскага аэраклуба ДТСААФ. З 1958 года палкоўнік Б. Коўзан у запасе. Жыў у Разані і працягваў працаваць начальнікам аэраклуба. З 1969 года жыў і працаваў у Мінску.
Памёр 31 жніўня 1985 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка ў Мінску на доме, у якім жыў Б. І. Коўзан.
- У гонар Б. І. Коўзана названая адна з вуліц горада Бабруйск.
- Пошта Расіі ў 2004 годзе выпусціла паштовую марку ў гонар Героя.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 1999.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ко́ўзан Барыс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Коўзан Барыс Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 399. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Папоў С. В. Тара́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Іванавіч Коўзан на сайце «Героі краіны»
- Шахтинцы — Герои Советского Союза // SHAKHT.RU — Шахтинский информационный портал Архівавана 5 чэрвеня 2017. (руск.)
- Четвёртый таран // Советская Белоруссия № 189 (25071). Суббота, 1 октября 2016 (руск.) (Праверана 29 чэрвеня 2023)
- Ковзан Борис Иванович (руск.) (Праверана 29 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Шахтах
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
- Лётчыкі, якія здзейснілі таран
- Афіцэры СССР
- Палкоўнікі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Асобы на марках